Она тонко чувствует цвет, пишет красивые картины, а в будущем мечтает стать веб-дизайнером. Юная новополоцкая художница с особенностями физического развития открыла свою первую персональную выставку «Палитра моих историй»
Ў СШ №8 сваё бачанне прыгажосці навакольнага свету гледачу прадстаўляе вучаніца Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Паліна Кароткая.
Экспазіцыя атрымала паэтычную назву «Палітра маіх гісторый». На ёй прадстаўлены сюжэтныя кампазіцыі, нацюрморты. Работы дэманструюць багаты ўнутраны свет аўтара, яго думкі, мары, фантазіі.
«Паліну натхняе творчасць рускіх мастакоў І. Айвазоўскага, З. Серабраковай.а занятках яна праяўляе сябе як творчая, мэтанакіраваная вучаніца, якая вельмі крэатыўна ў выбары сюжэтаў. Смела выкарыстоўвае разнастайныя мастацкія сродкі ў працах. Асабліва ўдала ў Паліны атрымліваюцца карціны акварэллю», – гаворыць педагог па кампазіцыі Алена Карпава. А настаўнік па жывапісу Святлана Рымко дадае: «Працы дзяўчынкі чыстыя, лёгкія, паветраныя, далікатныя. Яна выдатна адчувае і перадае каларыт».
Свае работы Паліна не раз прадстаўляла на школьных выставах, удзельнічала ў разнастайных конкурсах. У вольны час юная мастачка іграе на сінтэзатары, марыць аб прафесіі вэб-дызайнера.
Пабачыць выставу «Палітра маіх гісторый» можна да канца снежня.
Нэлі РАДЗЬКО