Семилетняя пианистка из Новополоцка стала первой на международном конкурсе в Казахстане
Сямігадовая новапалачанка Алеся Пілімон узяла дыплом лаўрэата І ступені і выступіла ў гала-канцэрце Міжнароднага конкурсу выканаўцаў «Italian international competition» (г.Нур-Султан, Казахстан).
Дзяўчынка вучыцца ў першым класе дзіцячай школы мастацтваў №1 у праслаўленага наваполацкага педагога Маргарыты Мартас. «Алеся вельмі адказная, з захапленнем ставіцца да заняткаў музыкай, самастойна вывучае шмат твораў, адрозніваецца вобразнасцю думак. Вучыцца ў другім класе гімназіі №1, у вольны час любіць маляваць», – расказвае пра сваю вучаніцу Маргарыта Вікенцьеўна.
Конкурс «Italian international competition» стаў для пачынаючай піяністкі першай сур’ёзнай канцэртнай пляцоўкай. Алеся выканала дзве п’есы Вільяма Гілока і «Санаціну» італьянскага кампазітара Муцыа Клеменці. Канкурэнцыю ёй склалі юныя таленты з Вялікабрытаніі, Чэхіі, Беларусі, Казахстана, Расіі. Арганізатарамі конкурсу выступілі цэнтр творчых ініцыятыў «Аrt Aspect», культурная асацыяцыя «MELOS» (Iталiя), Акадэмія мастацтваў Астаны, Алмацінскі музычны каледж і Асацыяцыя лаўрэатаў міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага.
Нэлі РАДЗЬКО