Самобытному новополоцкому прозаику Вячеславу Атрахимовичу исполнилось 75 лет. В библиотеке им. В. Маяковского прошел юбилейный творческий вечер писателя
Самабытнаму наваполацкаму празаіку, паэту, удзельніку народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Вячаславу Атрахімовічу споўнілася 75 гадоў. З нагоды вялікага юбілею ў бібліятэцы імя У. Маякоўскага прайшоў вечар-канцэрт аўтара.
Праз кнігі пісьменніка «Жыццёвыя гісторыі», «Млечны шлях», «Услед за жураўлём», «Хачу ляцець» вядучая мерапрыемства Галіна Сташкевіч прадставіла творчы і жыццёвы шлях таленавітага літаратара. Творы Атрахімовіча чыталі сябры-«крылаўцы» і сам аўтар. У выкананні Валянціны Пакрапіўнай былі прадстаўлены п’есы на фартэпіяна. А Ірына Вашчанка праспявала песню на верш юбіляра «Спатканні», музыку да якой напісала сама.
Нэлi РАДЗЬКО