Звучание живописи и графики. В музыкальной школе Новополоцка организовали необычный концерт
Дзіцячая школа мастацтваў №1 і Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф. Хруцкага ў рамках Года народнага адзінства рэалізавалі ўнікальны сумесны праект «Музыкальная палітра».
Вынік можна было пабачыць у мінулы аўторак. На сцэне музычнай школы выступалі юнакі і дзяўчаты, якія зараз вучацца ў абедзвюх школах, а таксама выпускнікі мінулых гадоў. Да кожнай з карціны, што аздабляла залю, юныя інструменталісты падрыхтавалі канцэртныя нумары. У іх выкананні гучалі класічныя і сучасныя творы знакамітых кампазітараў. Дзякуючы таленту выступоўцаў гледачы канцэртнай праграмы змаглі адчуць «гучанне» жывапісу і графікі.
Нэлi РАДЗЬКО