Погода в Новополоцке

21 Декабря 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Бискуп Витебский поздравляет новополочан с Рождеством

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі!

Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай марай.

Сярод гэтага смутку і няпэўнасці зноў чутны вокліч: «Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!». Гэта не проста даніна рэлігійнай традыцыі, афарбаванай святочнай дэкарацыяй, ці спроба забыцца на нейкі час, акунуўшыся ў святочную мітусню. Гэта – вызнанне праўды, з якой бярэ пачатак тая самая надзея, якая трымае нас пры жыцці. Больш за тое, надзея, якая выводзіць нас нават па-за межы зямнога жыцця! Бо «…хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае!» (Ян 6,47).

Наша культура і цывілізацыя моцна закаранёныя ў хрысціянскіх каштоўнасцях. Усё тое лепшае, што сёння маем, так ці інакш звязана з адкрытай нам у Святым Пісанні Божай Мудрасцю, якая знайшла сваё найвышэйшае праяўленне ва ўцелаўлёным Божым Слове. Слове, якое «… сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1;14).

Менавіта Божая Мудрасць заўсёды ратавала чалавека, калі ён быў ёй паслухмяны. І наадварот, клопаты і праблемы ўзнікалі тады, калі гэтая Мудрасць была адкінутай і забытай. Такога досведу мы маем ужо дастаткова.

Паспрабуйма наноў прыняць уцелаўлёнае Слова ў сваё жыццё! Тым больш, што гэтае Слова не патрабуе асаблівага месца і не прэтэндуе на шмат нашага часу. Каб нарадзіцца сярод людзей, Яно не пагардзіла нават стайняй для жывёлаў і было шчаслівым ад хвіліннай увагі простых пастушкоў. Паспрабуйма наноў адкрыць для сябе Божую Мудрасць! Няхай яе стане крыху больш у нашым жыцці!

Нованароджаны Збаўца няхай агорне сваёй ласкай кожнага з вас, усю нашу Краіну і ўвесь свет, каб мы, прызнаўшы над сабой уладу Яго Міласэрнай любові, станавіліся здольнымі самі дзяліцца гэтай любоўю з іншымі!

Здароўя, радасці, спакою і Божага бласлаўлення на ўвесь надыходны 2022 год!

Са Святам!

†  Алег Буткевіч,
Біскуп Віцебскі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Реклама НАФТАН
Декабрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13688
В Новополоцке засияла новогодняя елка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2234
Новогодний автопарад проехал по главной улице Новополоцка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2034
Сотрудники отдела ГАИ Новополоцкого ГОВД проверяют пассажирский транспорт
Просмотры: 1643
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE