Новолопочане отлично выступили на республиканском фестивале-конкурсе патриотической песни «Сердцем причастны» (г. Орша)
Новапалачане выдатна выступілі на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні «Сердцем причастны» (г. Орша).
Удзел у мерапрыемстве ўзялі больш за 150 выканаўцаў з розных куткоў Беларусі. Старшынёй журы выступіў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада.
Зорнай для новапалачан стала намінацыя «Вакал. Сола» (аматарскае мастацтва). Саліст народнай вакальнай групы «Вясна» Цэнтра культуры Юрый Літвінчук заваяваў другое месца, а вучаніца СШ №1 Паліна Віцебская – трэцяе. Трошкі да п’едэстала пашаны не хапіла яшчэ адной прадстаўніцы цэнтра – Крысціне Дорахавай.
Удзельніцу народнай шоу-групы «МІХ» (кір. Марыя Сеганкевіч) журы заахвоціла дыпломам удзельніка ў намінацыі «Эстрадны вакал. Сола» (прафесійнае мастацтва).
Высокі клас выканальніцкага майстэрства ў Оршы пацвердзіў тэатр песні «Субацея» Цэнтра культуры. Самабытны калектыў пад кіраўніцтвам харызматычнай Кацярыны Фядотавай заваяваў дыплом лаўрэата ІІ ступені. У намінацыі «Вакальныя ансамблі» (прафесійнае мастацтва) канкурэнцыю нашай «Субацеі» саставілі некалькі дзясяткаў лепшых калектываў краіны.
Нэлi РАДЗЬКО