Шестилетняя пианистка Ева Трофименко стала лауреатом I степени X Международного конкурса игры на фортепиано «Super accord» (г. Санкт-Петербург, Россия)
Удалы дэбют. Шасцігадовая піяністка Ева Трафіменка стала лаўрэаткай І ступені X Міжнароднага конкурсу ігры на фартэпіяна «Super accord» (г. Санкт-Пецярбург, Расія).
Творчае спаборніцтва сабрала каля сотні юных інструменталістаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Узбекістана. Выступленні ўдзельнікаў ацэньваў экспертны савет дзеячаў культуры і мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Юная навучэнка дзіцячай школы мастацтваў №1 прадставіла дзве кампазіцыі: «Санаціну» Даніэля Цюрка і «Матылёк» Самуіла Майкапара. Выдатнае выканнне твораў у саюзе з працавітасцю і прыроднай музыкальнасцю дапамаглі дзяўчынцы заваяваць перамогу. Выкладчык лаўрэаткі Маргарыта Мартас была адзначана спецыяльным прызам «За высокі ўзровень педагагічнага майстэрства».
Нэлi РАДЗЬКО