До конца декабря в Детской художественной школе им. И.Ф. Хруцкого работает выставка «Две стихии»
Да канца снежня ў Дзіцячай мастацкай школе імя І.Ф. Хруцкага экспануецца выстава «Дзве стыхіі». Аўтарамі выступаюць педагогі школы Валянціна Пылінская, Юлія Ступіна і Аляксей Плаксін.
На экспазіцыі прадстаўлены студзійныя і пленэрныя работы апошніх гадоў. Юлія піша акварэллю, Валянціна прадстаўляе графіку, Аляксей – жывапіс алеем. Творчая калабарацыя трох выкладчыкаў адкрывае перад гледачом цэлую палітру вобразаў і тэм. Што натхняе прафесіных творцаў на стварэнне карцін і як яны ўспрымаюць само мастацтва, знаёмяць аўтарскія нататкі да кожнага з блокаў выставы.
Нэлi РАДЗЬКО