До конца января в СШ №14 работает персональная выставка ученицы художественной школы им. И.Ф.Хруцкого новополочанки Виргинии Ивановой
Да канца студзеня ў СШ №14 працуе персанальная выстава навучэнкі Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Віргініі Івановай «Чараўніцтва ў фарбах».
На экспазіцыі прадстаўлена 10 карцін.
Фактурныя працы з насычаным каларытам і цікавым падборам тэм ярка дэманструюць асобу юнага аўтара. У творчасці Віргінія смела спалучае графічныя і жывапісныя матэрыялы, выкарыстоўвае дадатковыя інструменты, любіць працаваць мастэхінам, прымяняе змешаныя тэхнікі, эксперыментуе.
Як расказалі педагогі мастацкай школы Валянціна Пылінская і Юлія Ступіна, маляванню дзяўчына прысвячае большую частку свайго вольнага часу. Актыўна ўдзельнічае і перамагае ў творчых конкурсах, выставах рознага ўзроўню. Зараз рыхтуе выніковы праект за курс навучання ў ДМШ імя І. Ф. Хруцкага. Ён будзе прысвечаны гармоніі чалавека з прыродай.
Нэлi РАДЗЬКО