Выставка работ мастериц лоскутного шитья работает в Центре ремесел и традиционной культуры г.Новополоцка
Адкрыты рэспубліканскі праект «Творчы раўнд. Рамесная карусель», у якім прынялі ўдзел майстрыхі лапікавага шыцця з усёй Беларусі, экспануецца ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка.
На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі «каруселі» па чарзе выконвалі розныя заданні на зададзеную тэму, складаючы адзіны па сэнсаваму напаўненню твор. Галоўнай мэтай сумеснай працы стала жаданне прадставіць багатую палітру беларускіх традыцый, зашытых у кавалачках тканіны.
Праект такога кшаталту ў рэспубліцы ажыццявілі ўпершыню. З ініцыятывай яго правядззення выступіў народны клуб аматараў лапікавага шыцця «Рошва» (г. Полацк).
– У вандроўках па сінявокай немагчыма пазнаёміцца з гісторыяй усіх яе маляўнічых куткой. Таму ў нас нарадзілася ідэя прапанаваць народным умельцам самім расказаць пра родны край. Па ўмовах творчага працэсу яны стваралі пачатковае пано з любым цікавым для іх сюжэтам і суправаджалі яго апісаннем. Потым мяняліся працамі і даведваліся пра прыгожыя памятныя месцы розных гарадоў Беларусі, а таксама гістарычныя, культурныя падзеі, звязаныя з імі. Да завяршэння кожнага твора іншыя ўдзельнікі яго не бачылі. Фінальны прагляд падараваў нам шмат цудоўных адкрыццяў! – расказала галоўны арганізатар праекта, кіраўнік клуба «Рошва» Ніна Ярмух.
Нэлi РАДЗЬКО
фота аўтара