Международный многожанровый конкурс «Мечтай с Музыкантофф» стал звездным для новополоцких талантов
Міжнародны шматжанравы конкурс «Марыць з Музыкантофф» (г. Масква, Расія) стаў зорным для наваполацкіх талентаў.
Дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі «Джазавы вакал» заваявала кіраўнік народнай шоу-групы «MIX» Цэнтра культуры Марыя Сеганкевіч. Узнагароду такога ж узроўню атрымаў Дзяніс Балтмішкіс з СШ №1 (намінацыя «Эстрадны вакал», педагог Іна Сачыўка). Трыа з дзіцячай школы мастацтваў №3 у складзе Дар’і Власюк, Аляксандры Калакольнікавай, Валерыі Шыпіла пакарылася намінацыя «Інструменальнае выканальніцтва. Ансамбль». Навучэнкі Вольгі Калбачовай і Алы Шальман – лаўрэаты ІІ ступені. Другой стала і юная зорачка з гімназіі №1 Сафія Крупская (намінацыя «Вакал. Дэбют», педагог Аксана Пацехіна).
Творчае спаборніцтва праходзіла пры інфармацыйнай падтрымцы Дэпартамента культуры Масквы, міністэрстваў культуры Ніжагародскай і Уладзімірскай абласцей. Удзел у ім прынялі самадзейныя артысты з 15 краін свету.
Нэлi РАДЗЬКО