Ученица школы практики при Новополоцком музыкальном колледже стала обладательницей дипломов II степени на престижных конкурсах
Навучэнка школы практыкі пры Наваполацкім музычным каледжы Марыя Скорынава дамаглася дыпломаў лаўрэата другой ступені на І Рэспубліканскім адкрытым фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі «Музыкальны Мір» (г.п. Мір) і IV Міжнародным конкурсе імя В.С. Каліннікава (г. Арол, Расія).
У расійкім праслухоўванні прынялі ўдзел піяністы з Беларусі, Расіі, Кітая і ЗША. Беларускае творчае спаборніцтва сабрала лепшыя таленты з усіх абласцей нашай краіны і шматлікіх рэгіёнаў Расіі. На суд прафесійных дзеячаў мастацтва навучэнка выкладчыка каледжа Галіны Касяк прадставіла класічныя шэдэўры Пракоф’ева, Скрабіна, Шапэна, Баха. Майстэрства выканання 14-гадовай Марыі пакарыла журы.
Нэллі РАДЗЬКО