В художественной школе им. И.Ф. Хруцкого торжественно поздравили победителей престижных творческих соревнований
У Дзіцячай мастацкай школе імя І.Ф. Хруцкага святочна ўшанавалі пераможцаў прэстыжных творчых спаборніцтваў.
Сёмы рэспубліканскі мастацкі конкурс дзіцячага малюнка «Архітэктура роднага краю вачыма дзяцей» (г. Мінск) прынёс медаль, дыплом І ступені і памятны прыз Ксеніі Цярэшка (настаўнік Валянціна Пылінская). Аналагічны набор, толькі за трэцяе месца, атрымаў Леў Навіцкі (настаўнік Ірына Башун). Граматамі ўдзельнікаў заахвоцілі Дар’ю Малюшыцкую, Віталіну Мясаедаву, Вікторыю Чарнавус, Злату Гарупіч і Карыну Рубіну.
Узнагарод ХХІІ Міжнароднага біенале дзіцячага і моладзевага графічнага мастацтва (г.Торунь, Польшча) дамагліся юныя мастакі з ізастудыі «Калібры» Адрыяна Курносава, Вадзім Драбіцкі. Вучні Валянціны Пылінскай заваявалі дыпломы пераможцаў і каталогі з працамі ўдзельнікаў конкурсу.
Нэлi РАДЗЬКО