В Художественной школе им. И.Ф. Хруцкого открыли выставку и подвели итоги творческого конкурса «Чудо Рождества»
У Дзіцячай мастацкай школе імя І.Ф. Хруцкага адкрылі выставу і падвялі вынікі творчага конкурсу «Цуда Раства».
Свае творчыя працы таленавітыя навучэнцы рыхтавалі больш за месяц. Малявалі пейзажы, сюжэтныя сцэны, прысвечаныя галоўным зімовым святам – Новаму году і Калядам, выраблялі лялькі, шкатулкі, пано, ялінкі. Усяго было прадстаўлена 132 работы.
На адкрыцці мерапрыемства прагучала музычная кампазіцыя «Мелодыя» Антаніна Дворжка ў выкананні выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў №1 Ілоны Манько. Са святам Раства Хрыстова юнакоў і дзяўчат павіншавалі протаіерэй прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» Георгій Скабей і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Ганна Аўсюк. Гасцям даверылі ганаровую місію – уручыць дыпломы пераможцам конкурсу «Цуда Раства». У намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя» першымі сталі Арцём Путро, Марыя Фамічова, Юлія Тофарава, у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» – Яна Заяц, Эвеліна Ягорава.
Нэлі РАДЗЬКО