Юная солистка «Прыдзвінскіх россыпаў» Лера Баранова завоевала Гран-при II Международного конкурса-фестиваля «Пятый сезон» в Германии
Юная салістка вакальнага гурта ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы» Лера Баранава заваявала Гран-пры II Міжнароднага шматжанравага конкурсу-фестывалю «Пяты час года» (г.Франфурт-на-Майне, Германія).
На прызы прэстыжнага спаборніцтва прэтэндавалі 412 талентаў з Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны, Эстоніі, Казахстана, Германіі, Кіпра. Экспертны савет дзеячаў мастацтва і культуры з некалькіх краін свету вызначыў лепшых у васьмі напрамках творчасці. Выхаванка Нэлі Бароўскай заваявала самую высокую ўзнагароду ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр, народныя спевы» (узроставая катэгорыя да 9 гадоў). Узыходзячая зорачка «россыпаў» пакарыла журы выдатным голасам і шчырай манерай выканання беларускіх народных песень «Петушок» і «Шчыглік» (аранжыроўка наваполацкага музыканта Ігара Валькоўскага).
Нэлі РАДЗЬКО