Международный детский экологический форум «Зеленая планета глазами детей — 2021» (г. Москва) принес награду воспитаннику студии «Хамелеон»
Міжнародны дзіцячы экалагічны форум «Зялёная планета вачыма дзяцей – 2021» (г.Масква) прынёс узнагароду выхаванцу ізастудыі «Хамелеон» Палаца дзяцей і моладзі г. Наваполацка Аляксандру Путро.
Мерапрыемства было прымеркавана да Года навукі і тэхналогій і праводзілася па ініцыятыве грамадскага дзіцячага экалагічнага руху «Зялёная планета». Падрымку аказалі дзяржаўныя, грамадскія, навуковыя і культурныя ўстановы, арганізацыі Расіі.
Навучэнец Таццяны Асташкевіч стаў лаўрэатам ў намінацыі «Блізкі і далёкі космас». Прафесійнае журы высока ацаніла неардынарнае бачанне, ідэю, арыгінальнае кампазіцыйнае рашэнне, высокі ўзровень выканання і мастацкую выразнасць працы 16-гадовага новапалачаніна.
Дарэчы, Аляксандр ужо чацвёрты год паспяхова займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва, мае шматлікія ўзнагароды міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх творчых конкурсаў. Яго працы неаднаразова прымалі ўдзел у экспазіцыях бібліятэкі імя У.Караткевіча.
Нэлі РАДЗЬКО