В СШ№1 открылась персональная выставка ученицы школы искусств им. И.Ф.Хруцкого Юлии Тофоровой
У сярэдняй школе №1 адкрылася персанальная выстава вучаніцы 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І. Ф. Хруцкага Юліі Тофаравай «Свет у фарбах». У экспазіцыі 13 карцін, якія прыцягваюць увагу сваімі каларыстычнымі рашэннямі і разнастайнасцю тэхнік.
«З першага дня навучання ў школе Юля праявіла сябе як здольная, старанная вучаніца. На ўроках кампазіцыі прапаноўвае нечаканыя творчыя рашэнні, тэмы, адрозніваецца выдатным пачуццём каларыту. Любіць прыроду, што знаходзіць сваё адюстраванне ў яе карцінах», – адзначае педагог ДМШ Наталля Каржыцкая.
Юная мастачка актыўна ўдзельнічае і перамагае ў творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню. Сярод апошніх перамог – дыплом І ступені выставы-конкурсу «Цуда Раства», удзел у якім прынялі 110 работ. У гэтым годзе Юлія выпускніца, таму зараз працуе над выніковым праектам.
Пабачыць выставу «Свет у фарбах» можна да канца лютага.
Нэлi РАДЗЬКО