В Витебске подвели итоги областной выставки-конкурса «Калядныя матывы»
На мінулым тыдні ў Віцебску падвялі вынікі абласной выставы-конкурсу «Калядныя матывы».
Праект больш за 10 гадоў рэалізуюць Віцебская праваслаўная епархія і ўпраўленне культуры аблвыканкама ў адпаведнасці з праграмай мер па выкананню пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж дзяржавай і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Сёлета на творчае спаборніцтва паступіла больш за 500 жывапісных і графічных работ, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў устаноў адукацыі і культуры, а таксама выхаванцаў нядзельных школ пры храмах вобласці. Высокапрафесійнае журы вызначыла 50 пераможцаў у розных узроставых катэгорыях і намінацыях. Сярод лепшых ёсць і новапалачане.
Дзіцячая мастацкая школа імя І. Ф. Хруцкага прыняла актыўны ўдзел у конкурсе. Выдатныя вынікі паказалі вучні Юліі Ступінай і Ірыны Башун: Карына Салаўёва і Леў Навіцкі сталі дыпломантамі трэцяй ступені, Дар’я Фядотава, Аліса Ціцянкова – другой.
Нэлi РАДЗЬКО