Ученики Детской школы искусств №3 г.Новополоцка победили на российских конкурсах международного уровня
Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №3 значна папоўнілі скарбонку ўзнагарод на расійскіх творчых спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню.
На конкурсе «Шэдэўры міравой класікі» (г. Масква) выдатна выступілі ансамбль ударных інструментаў пад кіраўніцтвам Вольгі Попел і піяністка Аляксандра Калакольнікава (настаўнік Вольга Калбачова). Вынікам сталі дыпломы лаўрэатаў ІІ ступені.
Багаты ўраджай лаўрэатскіх тытулаў сабрала і навучэнка Таццяны Мармулёвай сямігадовая Ева Шэршнева.
Пачынаючая зорачка інструментальнай музыкі стала другой на конкурсе музычна-мастацкай творчасці «Карэльскія казкі» (г. Петразаводск, Рэспубліка Карэлія), конкурсе-фестывалі мастацтваў «Art Start Awards» (г. Масква) і першай – на ХІІ конкурсе мастацтва ігры на фартэпіяна «Супер акорд» (г. Санкт-Пецярбург). Новапалачанка пранікнёна выканала «Песню без словаў» нямецкага кампазітара Франца Шпіндлера, чым пакарыла прадстаўнічае журы.
Ева добра паказала сябе і на І Адкрытым раённым конкурсе мастацтваў «Зімовыя мары», які на пачатку бягучага года прайшоў у Оршы. Вучаніца Таццяны Мармулёвай стала дыпламанткай ІІ ступені.
Яе сябры па камандзе дасягнулі на гэтым спаборніцтве яшчэ больш высокіх вынікаў. Дванаццацігадовая мастачка Мілана Ашэйка (педагог Людміла Васілёнак) стала лаўрэаткай першай ступені ў намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», а піяністка Дар’я Власюк у творчым тандэме са сваім настаўнікам Лідзіяй Власюк – другой ступені.
Нэлi РАДЗЬКО