Звыш сотні новапалачан далучыліся да напісання ўсебеларускай дыктоўкі
Сёння ў Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай краіне прайшла рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Да яе далучыліся ўстановы адукацыі Наваполацка.
Акцыя была ініцыіравана Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Для кагосьці дыктоўка – гэта магчымасць праверыць арфаграфічныя здольнасці, паспрабаваць свае сілы ў веданні мовы, а для кагосьці – магчымасць успомніць непаўторныя школьныя гады. Дыктоўка адбылася ў рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Сярод удзельнікаў — вучні, настаўнікі наваполацкіх устаноў адукацыі, актывісты гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь».
Нэлі Радзько