Коллектив ЦК г.Новополоцка «Прыдзвінскія россыпы» стал лауреатом первой степени I Международного конкурса музыкально-художественного творчества «KARLOVY VARY MUSIC FESTIVAL» в Чехии
Узорны ансамбль танца і песні «Прыдзвінскія россыпы» Цэнтра культуры зноў у топе лепшых.
Калектыў стаў лаўрэатам першай ступені І Міжнароднага конкурсу музычна-мастацкай творчасці «Karlovy Vary Music Festival» (г. Карлсбад, Чэхія). Творчае спаборніцтва сабрала таленты дзяцей з дзесяці краін свету. Новапалачане былі ўзнагароджаны запрашэннем на Міжнародную прэмію ў галіне харэаграфічнага мастацтва «Зорны рытм» , якая адбудзецца ў вочным фармаце летам 2022 года ў сталіцы Рэспублікі Татарстан – горадзе Казані. Кіраўнік калектыву Анастасія Талерка і хармайстар Нэлі Бароўская атрымалі лісты падзякі.
Узнагароду такога ж узроўню ансамбль заваяваў на II Усерасійскім анлайн-фестывалі аматарскай і сямейнай творчасці, навагодніх і калядных спектакляў, тэатралізаваных і гульнявых праграм «СНЕЖ.сом». Зорнай для новапалачан стала намінацыя «Народныя спевы» ў катэгорыі «Прафесіянал» змешанай узроставай катэгорыі.
Нэлі Радзько