Маленькие музыканты из СШ №3 г.Новополоцка завоевали дипломы I и III степени на Международном конкурсе «Fonte Nativa»
У Гродна прайшоў І Міжнародны дыстанцыйны конкурс выканаўцаў на струнных народных інструментах «Fonte Nativa». Удзел у ім прынялі 76 талентаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама краін СНД.
Выдатна ў спаборніцтве за прызы паказалі сябе новапалачане – калектывы сярэдняй школы №3 імя В.В. Шчарбакова. Самыя маленькія, пачынаючыя дамрысты з ансамбля «Вясёлка» (кіраўнік Алена Кавалёва) сталі лаўрэатамі III ступені. Узорны аркестр народных інструментаў «Мазаіка» пад кіраўніцтвам Элы Чэрнік заваяваў дыплом лаўрэата I ступені.
Нэлі Радзько