Борьбу в 1/4 финала интеллектуально-познавательного проекта «Адгукніся, душа…» продолжат 11 команд
У музеі гісторыі і культуры Наваполацка падвялі вынікі 1/8 фінала гарадскога інтэлектуальна-пазнавальнага турніру «Адгукніся, душа…», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Новы праект стартаваў у пачатку лютага. Ужо прайшло чатыры гульні. У супрацьстаянні за званне самых эрудыраваных сустрэліся 16 каманд з ліку навучэнцаў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ і першакурснікаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў горада.
Як гуцычь лозунг турніру: «Прайграўшых у нас няма!». Тым, хто прыпыніў свой шлях да п’едэстала, арганізатары шчыра падзякавалі і ўручылі падарункі.
«Вельмі прыемна бачыць, што наша моладзь з цікавасцю ўдзельнічае ў інтэлектуальных спаборніцтвах. Тым самым адукоўваецца, пазнае сваю гісторыю. А каб вы былі не толькі разумныя, але і здаровыя, мы падрыхтавалі для вас сертыфікаты на масавае катанне», –
адзначыў Ігар Каваленя, намеснік дырэктара спартыўнай установы «Хімік», якая выступае адным са спонсараў праекта.
Дыпломы за актыўны ўдзел атрымалі «Маладыя каласы» з СШ №11, «Дзясятачка» (БШ №10), «Госці» (СШ №8), «Валошкі» (СШ №3 імя
В. В. Шчарбакова), «Знічка» (СШ №1).
Барацьбу ў 1/4 фінала прадоўжаць адзінаццаць каманд.
Нэлі Радзько
фота Аліны Станкевіч