Ансамбль «Своя игра» Новополоцкого музколледжа выступил на сцене Белгосфилармонии
Услед за дзіцячай школай мастацтваў №1 на сцэне Белдзяржфілармоніі ў Мінску выступіў ансамбль «Свая ігра» Наваполацкага музкаледжа.
Праграма канцэрта была насычанай і разнастайнай. Разам з ужо знаёмымі слухачу кампазіцыямі калектыў прывёз у сталіцу новыя творы наваполацкага кампазітара Леаніда Маліноўскага. Публіка чула адгукалася на кожны нумар, а незвычайнае спалучэнне гуку народных інструментаў і віяланчэлі, сола на якой віртуозна выканала Тамара Кірылава, выклікала шквал апладысментаў. Упрыгожваннем праграмы стаў непадражальны канферанс педагога, музыкаведа каледжа Алены Васільевай.
Пасля канцэрта артысты яшчэ доўга прымалі віншаванні і словы падзякі. Дарэчы, напрыканцы сакавіка ансамбль пад кіраўніцтвам Леаніда Маліноўскага зноў выступіць у Мінску – на VI Рэспубліканскім фестывалі імя Г. І. Жыхарава ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Нэлі РАДЗЬКО