В библиотеке им. В. Маяковского прошла встреча сестёр Спасо-Евфросиниевского монастыря с читателями
Па благаславенні ігуменні Еўдакіі 14 сакавіка ў цэнтральную бібліятэку імя У. Маякоўскага завіталі насельніцы Спаса-Ефрасіньеўскага жаночага манастыра.
Сустрэча была прысвечана Дню праваслаўнай кнігі. Напачатку манахіні выканалі песнапенні з падрабязным растлумачваннем іх сэнсу. Са словам духоўнай мудрасці да прысутных звярнулася сястра Людміла.
Яна распавяла пра асаблівасці набажэнства ў перыяд падрыхтоўкі да Вялікадня, у простай форме расказала, для чаго чалавеку патрэбны пост, прычасце, споведзь. Вядучай вечара выступіла бібліятэкар абанемента Фаіна Жураўлёва, якая з 2011 года арганізуе гэтае мерапрыемства.
Нэлі Радзько