Выпускники прошлых лет Детской Художественной школы им. И.Ф.Хруцкого г.Новополоцка открыли совместную выставку «Магия натюрморта»
Аляксандра Бяляцкая, Данііл Каваленка, Анастасія Найдзёнава, Стэфанія Пешкава, Святлана Сімака, Анастасія Сіндрэвіч, Ілона Счасная – гэтыя юнакі і дзяўчаты па-сапраўднаму адданы творчасці. Яны ўжо прайшлі поўны курс навучання ў Дзіцячай мастацкай школе імя І.Ф. Хруцкага, але не пакінулі яе сцены.
Напачатку вясны выпускнікі мінулых гадоў адкрылі сумесную выставу жывапісу «Магія нацюрморта». На ёй прадстаўлена 36 работ у розных манерах і тэхніках напісання. Карціны ўражваюць багаццем каларыстычных рашэнняў і дасканалым, амаль прафесійным пісьмом.
Юныя аўтары наведваюць студыю «Абітурыент-2» пры ДМШ, дзе маюць магчымасць удасканальваць свае таленты перад паступленнем у вышэйшыя ўстановы адукацыі краіны. Заняткі вядзе выдатная наваполацкая мастачка, педагог Ірына Башун.
Нэлі Радзько
Посмотрите еще:
Учащиеся ДХШ им. Хруцкого приняли участие в V Всероссийском форуме молодых дизайнеров «Пятый угол»