В библиотеке Боровухи презентовали книгу новополоцкого краеведа Владимира Комиссарова «Крепость Полоцк. Век ХХ. Полоцкий укрепленный район»
У межах Года гістарычнай памяці ў бібліятэцы-філіяле №8 мікрараёна Баравуха прэзентавалі кнігу наваполацкага краяведа, аматара гісторыі і літаратуры Уладзіміра Камісарава «Крэпасць Полацк. Стагоддзе ХХ. Полацкі ўмацаваны раён».
Частка І выдання распавядае пра жыццё Полацка, павета і простых палачан у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, закранае перыяд Першай сусветнай вайны да 1918 года ўключна. Падкрэслівае архітэктурнае багацце тагачаснай Полаччыны, якую спатрэбілася абараняць у першай палове мінулага стагоддзя.
На прэзентацыі аўтар кнігі расказаў, якія значныя падзеі адбываліся на нашай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што такое Полацкі ўмацаваны раён, якія задачы перад ім ставіліся, якое значэнне для абароны войскаў Чырвонай Арміі летам 1941 года мелі доўгачасовыя абарончыя кропкі. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара.
Нэлі Радзько