Юные пианистки ДШИ №1 г.Новополоцка заняли первые места на VII Международном конкурсе «Музыки свет»
Юныя піяністкі дзіцячай школы мастацтваў №1 занялі першыя прыступкі п’едэстала на VII Міжнародным конкурсе «Музыкі святло».
Творчае спаборніцтва прайшло ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Яго арганізатарамі выступілі грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў», музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная школа талентаў».
Вучаніцы Маргарыты Мартас прадставілі шэдэўры класічнай музыкі: творы Баха, Ліста, Мельдэнсона, Бургмюллера. Міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі прафесары і педагогі Беларусі, Расіі, Азербайджана, высока ацанілі выступленні юных новапалачан. Анастасія Васюкевіч і Алеся Пілімон сталі лаўрэатамі другой ступені. Яна Емяльянава і Соф’я Палякевіч – першай. Дадаткова Соня была адзначана дыпломам намінанта на Гран-пры.
Нэлі Радзько