В 2022 году центральная библиотека им. В.Маяковского отметит свой 60-летний юбилей
У гэтым годзе цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага адзначае 60-годдзе. З нагоды вялікага юбілею ў суполцы «Бібліятэкі Наваполацка» ў сацыяльнай сетцы УКантакце быў запушчаны праект «#60ФАКТОВОГЛАВНОЙБИБЛИОТЕКЕГОРОДА».
На працягу года чытачоў будуць знаёміць з тым, чым жыла ўстанова раней. У кожнай лічбе, факце, фотаздымку – гісторыя горада і карпатлівая праца яе супрацоўнікаў.
Уважлівыя падпісчыкі ўжо даведаліся пра тое, што ў 1971–1982 гадах «маякоўка» размяшчалася на вуліцы Юбілейнай, 1 (зараз там дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна). У сучасны будынак пераехала ў верасні 1982 года. Першай загадчыцай была Зінаіда Бічаніна. Зараз бібліятэка – цэнтр сацыякультурнага жыцця мікрараёна. Тут рэгулярна праводзяцца розныя мерапрыемствы, сустрэчы, выставы. Фонд дакументаў цэнтральнай бібліятэкі складае 142 537 экземпляраў, з іх 108 147 – гэта кнігі (роўна палова – мастацкая літаратура, астатнія – па розных галінах ведаў), 32 977 – перыядычныя выданні, 866 – аўдыё, 323 – выяўленчыя, 181 – электронныя дакументы.
Сачыце за навінамі ў суполцы. Шмат цікавых фактаў яшчэ наперадзе.
Нэлі Радзько