В гимназии №1 г.Новополоцка открылась персональная выставка Тимура Сорокина «Мир образов»
Ён цікавіцца 3D-мадэліраваннем, філасофіяй і абстракцыянізмам. 12 сакавіка ў гімназіі №1 адкрылася персанальная выстава навучэнца 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Цімура Сарокіна «Свет вобразаў».
Выкладчык ДМШ Валянціна Пылінская характарызуе свайго вучня як рознабаковага юнака, які ўмее знаходзіць у навакольным свеце прыгожае і майстэрскі ўвасабляць убачанае на паперы. За гады навучання ён асвоіў розныя мастацкія кірункі, любімымі сталі жывапіс і скульптура. Цімур – выдатнік вучобы, захапляецца 3D-мадэліраваннем, літаратурай, кіно. Пастаянна ўдзельнічае ў творчых конкурсах рознага ўзроўню. Сярод яго нядаўніх перамог – дыпломы лаўрэата міжнароднага конкурсу «Жыві, планета!».
Нэлі Радзько