Образцовый театр моды «Топ-Топ» Центра культуры завоевал диплом 3 степени на VIII Международном конкурсе-фестивале «Перекрестки. Минск»
З аўтарскай калекцыяй «Млечны шлях» узорны тэатр моды «Топ-Топ» Цэнтра культуры стаў лаўрэатам ІІІ ступені на VIII Міжнародным конкурсе-фестывалі «Скрыжаванні. Мінск».
Прадстаўляць наш горад на творчае спаборніцтва адправіліся як вопытныя, так і зусім юныя дэманстратары. Напрыклад, для шасцігадовай Ульяны Такальчык Палац культуры прафсаюзаў, дзе праходзіў конкурс, стаў першай сур’ёзнай пляцоўкай.
А вось 15-гадовая Аляўціна Каліноўская выступае ў складзе тэатра моды ўжо восьмы год. Як адзначыла кіраўнік калектыву Вікторыя Патульская, такія паездкі яшчэ больш гуртуюць дзяцей, дазваляюць набрацца вопыта і знайсці сяброў. Дарэчы, сама Вікторыя Міхайлаўна была адзначана падзякай арганізатараў за прафесійную падрыхтоўку артыстаў, уклад у развіццё беларускай культуры.
Нэлі Радзько
Оставайтесь с нами в Telegram!