Новополочане – в числе лучших исполнителей патриотической песни областного конкурса «Песни юности наших отцов»
Новапалачане – у ліку лепшых выканаўцаў патрыятычнай песні абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў», які прайшоў у Оршы 9 красавіка.
Найбольшага поспеху сярод новапалачан, прадстаўляючых Цэнтр культуры, дасягнуў дуэт Крысціны Дорахавай і Вікторыі Мароз народнай шоу-групы «MIX» (кіраўнік Марыя Сеганкевіч), які стаў лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Вакальны ансамбль».
Саліст узорнага ансамбля песні і танца «Прыдзвінскія россыпы» Яраслаў Еўтушэўскі (хармайстар Нэлі Бароўская) падняўся на трэцюю прыступку конкурснага п’едэстала ў намінацыі «Саліст-вакаліст». Юная выхаванка эстраднай студыі «8 НОТА» Крысціна Багушэвіч (кіраўнік Святлана Агароднікава) атрымала дыплом «За захаванне традыцый вакальнага песеннага жанру». Такую ж узнагароду ўзяла Анастасія Іванова са студыі сольных спеваў «Настрой» Полацкага дзяржуніверсітэта (кіраўнік Юлія Жарава).
Саліст завода «Палімір» ААТ «Нафтан» Юрый Літвінчук быў адзначаны за стварэнне лепшага сцэнічнага вобраза.
Нэлі Радзько
Заставайцеся з намі ў Telegram!