В Новополоцком политехническом колледже прошел конкурс чтецов духовной поэзии и прозы
Новыя таленты мастацтва дэкламацыі ў Наваполацкім політэхнічным каледжы адкрыў пяты юбілейны конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы «Сугучча слоў жывых».
Творчае спаборніцтва было прысвечана рэлігійнаму святу Уваскрасення Хрыстова. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў настаяцель прыхода храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы, протаіерэй Уладзімір Рацьковіч.
Удзел у конкурсе прынялі 19 навучэнцаў. Першае мясца сярод першакурснікаў узяла Ксенія Калесан, другое – Міхаіл Пляшко, трэццяе – Мікіта Якушын. Лепшым сярод выступоўцаў другога курса стаў Ержан Ундыбаеў, другім – Валерыя Глазко, трэцім – Вадзім Лаўцэвіч. Астатнія атрымалі дыпломы ў намінацыях і салодкія падарункі ад прафкома навучэнцаў каледжа.
Сваімі выступленнямі прысутных парадавалі пераможцы абласнога конкурса чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы, які напярэдадні прайшоў у Віцебску ў рамках ХХ Велікоднага фестывалю, – навучэнцы Захар Жарнасек і Уладзіслаў Шкетаў.
Нэлi РАДЗЬКО