Учащиеся художественной школы им. Хруцкого Даниил Яковлев и Анастасия Якубовская завоевали дипломы ІІІ степени на XIII открытом региональном конкурсе-пленэре в Несвиже
Адзін з найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў краіны – палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы – на некалькі дзён ператварыўся ў арт-пляцоўку. Тут прайшоў XIII адкрыты рэгіянальны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука.
На свята выяўленчага мастацтва ў былую рэзідэнцыю буйных беларускіх шляхцічаў завіталі юнакі і дзяўчаты з усіх куткой Беларусі. Свае работы яны прысвячалі жыццю і творчасці багацейшай прадстаўніцы роду, першай беларускай пісьменніцы Францішкі Уршулі Радзівіл і яе мужу, гетману ВКЛ, заснавальніку мануфактур фаянса і ткацтва шаўковых паясоў Міхаілу Казіміру Рыбаньке. Тэма прыйшлася даспадобы мастакам і натхніла іх на стварэнне цікавых рознапланавых прац.
Вынікі падвялі ў гарадской ратушы. Гран-пры дасталося Дзіяне Дудар са Слуцка. Навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага г. Наваполацка Данііл Якаўлеў і Анастасія Якубоўская заваявалі дыпломы ІІІ ступені ў намінацыі «Пленэрны пейзаж» малодшай і сярэняй узроставых груп. Іх падрыхтоўкай да конкурсу займаліся педагогі Вольга Станкевіч і Валянціна Пылінская.
Нэлі Радзько