Международный конкурс исполнительского и педагогического творчества «Глория – Арт» 2022 в рамках проекта «Душа музыки» принес победы Детской школе искусств №1 г. Новополоцка
Міжнародны конкурс выканальніцкай і педагагічнай творчасці «Глорыя-Арт», што праходзіў у рамках праекта «Душа музыкі» (г.Санкт-Пецярбург, Расія), прынёс перамогі дзіцячай школе мастацтваў №1.
У ліку лаўрэатаў добра знаёмыя нашаму чытачу піяністкі Соф’я Палякевіч і Яна Емяльянава. Соня стала першай, Яна – другой. Выкладчык юных зорачак Маргарыта Мартас заваявала дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Педагагічнае майстэрства».
Творчае спаборніцтва сабрала каля 60 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая. Ацэньвалі канкурсантаў прафесары вышэйшых прафесійных навучальных устаноў, заслужаныя дзеячы мастацтва, кандыдаты і дактары навук Расіі. Старшынёй выступіў дырэктар Санкт-Пецярбургскага цэнтра развіцця духоўнай культуры Дзмітрый Шчырын. Пры размеркаванні месцаў суддзі звярталі ўвагу на прафесіяналізм, узровень і тэхніку выканальніцкага майстэрства.
Нэлі Радзько