Юная пианистка из Новополоцка заняла первое место во Всероссийском конкурсе «Ромашковое счатье»
Юная наваполацкая піяністка Аляксандра Аляксеева стала першай на Усерасійскім конкурсе творчасці і мастацтва “Рамонкавае шчасце” ў г. Мураме.
Спаборніцтва праходзіла ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» і было прымеркавана да святкавання Дня сям’і, кахання і вернасці. Арганізатарам выступіў Усерасійскі творчы праект «Рэспубліка тален-таў». Інфармацыйную падтрымку аказала Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
Прадэманстраваць свае навыкі юнакам і дзяўчатам прапанавалася ў 11 відах мастацтва. Навучэнка дзіцячай школы мастацтваў №3 Аляксандра Аляксеева заваявала дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Выканальніцкае майстэрства/Сола/7-8 гадоў». Падрыхтоўкай пачынаючай піяністкі займалася дырэктар школы Эрнэса Волкава.
Нэлi РАДЗЬКО