Высокие награды Детской школе искусств №1 принесли юные пианистки Анастасия Васюкевич и Алеся Пилимон под руководством Маргариты Мартос
Высокія ўзнагароды Дзіцячай школе мастацтваў №1 прынеслі юныя піяністкі пад кіраўніцтвам Маргарыты Мартас.
Трынадцацігадовая Анастасія Васюкевіч стала лаўрэатам І ступені Міжнародных конкурса «Open Austria» у аўстрыйскай Вене і чэмпіяната мастацтваў «Аrteon» у Санкт-Пецярбурзе (Расія). Прадстаўнічае журы ў складзе вядомых дзеячаў культуры, кампазітараў і выканаўцаў, новапалачанка пакарыла бліскучым выкананнем твора Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі «Рондо-капрычоза».
Арганізатарам «Open Austria» выступіла Еўрапейская асацыяцыя Культуры. Спаборніцтва сабрала ўдзельнікаў са 100 краін свету.
А васьмігадовая Алеся Пілімон на I Міжнародным чэмпіянаце мастацтваў «Аrteon» узяла вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры! На разгляд судзейскай калегіі з прафесараў і дацэнтаў вышэйшых навучальных устаноў вучаніца ДШМ №1 прадставіла эцюд «Шторм» Фрыдрыха Бургмюлера і «Паэтычную карцінку» Эдварда Грыга. Спаборнічала наша зорачка з юнымі талентамі Беларусі, Тайланда, Казахстана, Узбекістана, Расіі.
У якасці пераможных лаўраў Алеся атрымала кубак, спецыяльны прыз і сертыфікат на бясплатны ўдзел у конкурсе «Калядны Пецярбург», што пройдзе ў студзені 2023 года. Выкладчыка дзяўчыны Маргарыту Мартас арганізатары адзначылі спецыяльным прызам «Лепшы кіраўнік» і сертыфікатам ад партнёраў чэмпіянату.
Нэлі Радзько