Сюжеты, которые никого не оставят равнодушным. Успейте посетить выставку полоцкой художницы Эльги Поповой «Теплые сказки»
Апынуцца ў чароўным свеце творчасці запрашае Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка. Да 12 снежня ва ўстанове працуе выстава полацкай мастачкі, пісьменніцы Эльгі Паповай «Цёплыя казкі».
Эльга працуе ў тэхніках акрылавага і алейнага жывапісу. Мае багаты вопыт ілюстравання дзіцячых кніг, размалёвак, займаецца літаратурай, праводзіць музычна-паэтычныя праграмы. На яе рахунку – дзясяткі выстаў у гарадах Беларусі і Расіі. Праз свае карціны і вершы яна нагадвае людзям пра блізкасць цудаў, аб тым, што казка заўсёды з намі побач, варта толькі прыгледзецца.
Маладая мастачка жыве ва ўласным доме ў Полацкім раёне. Дзіўная прыгажосць навакольнай прыроды натхняе яе на творчасць. Яркія, пазітыўныя, некалькі наіўныя, але такія добрыя сюжэты на карцінах Эльгі нікога не пакінуць абыякавым.
Для дзіцячых груп, якія наведаюць выставу да 6 снежня, Цэнтр рамёстваў прапануе забаўляльную праграму «Казкі для беларускіх дзетак».
Нэлі Радзько
Заставайцеся з намі ў Telegram!