Новополочанам предлагают посетить выставку в Музее истории и культуры и выиграть картину
Жадаеце выйграць аўтарскую карціну ад маладой мастачкі Вольгі Бельскай? Тады прыходзьце на яе выставу ў музей гісторыі і культуры Наваполацка «Прырода. Думак».
Умовы простыя: наведвальнікам неабходна выкласці фота з выставы ў Instagram, адзначыць пад ім старонку музея @museumnovopolotsk, аўтара
@_ob_art і чакаць вынікаў. Іх падвядуць 8 снежня – напрыканцы работы экспазіцыі. Шчаслівец атрымае карціну з эксклюзіўнай серыі «Дэталі».
Вольга Бельская – прафесійная мастачка. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працуе ў жанры графічнага дызайну. Пісаць карціны пачала толькі год таму, але ўжо паспела паўдзельнічаць у дзвюх крупных арт-праектах Санкт-Пецярбурга: сумеснай выставе расійскіх і беларускіх мастакоў, якая праходзіла ў галерэі «Мальберт» і анлайн-выставе маладых творцаў «Голас гарадоў», што аб’яднала карціны пераможцаў на прасторы музея сучаснага мастацтва «Эрарта». А вось персанальная выстава для Вольгі першая.
Сімвалічна, што яна праходзіць у яе родным горадзе – Наваполацку.
На творчасць мастачку натхняе прырода. Праз прыгажосць навакольнага свету аўтар перадае свае думкі, разважанні, пачуцці. Складаныя фактуры на карцінах стварае не толькі пры дапамозе пэндзляў, мастыхіна, але і кавалачкаў тканіны, скотча, плёнкі, спрэя, нават нажа, відэльца, гумкі. Цікавыя эфекты ўзбагачаюць яе работы цэлай палітрай адчуванняў, якія на эмацыйным узроўні счытвае глядач. Экспрэсіўныя, яркія, і ў той жа момант паветраныя, лёгкія, яны кранаюць, прымушаюць задумацца.
Выстава Вольгі Бельскай – яшчэ адзін алмаз у скарбонцы арт-праекта «Новы погляд», які паспяхова рэалізуецца ў музеі другі год.
Нэлі Радзько
Заставайцеся з намі ў Telegram!