3 награды завоевали участники студии танца «Журавінка» средней школы №14 г.Новополоцка на конкурсе хореографических коллективов в Городке
Юбілейны, дзесяты агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі» (г. Гарадок) прынёс тры ўзнагароды студыі танца «Журавінка» сярэдняй школы №14 г. Наваполацка.
Агляд праводзіўся з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання творчай спадчыны выбітнага беларускага харэографа Івана Серыкава, які працяглы час працаваў у Гарадку. Удзел у ім прынялі вядучыя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца з усёй Віцебшчыны. Арганізатарамі выступілі: упраўленне культуры аблвыканкама, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама.
Наваполацкі калектыў пад кіраўніцтвам Алены Новікавай заваяваў першае месца ў намінацыі «За лепшае выкананне аўтарскіх танцаў Заслужанага дзеяча культуры Беларусі І. А. Серыкава», стаў лаўрэтам ІІ ступені ў намінацыі «За лепшую новую аўтарскую балетмайстарскую пастаноўку беларускай накіраванасці» і быў адзначаны дыпломам «За зберажэнне і захаванне танцавальнай спадчыны Віцебшчыны».
Нэлі Радзько