Учащиеся Новополоцкого музколледжа порадовали новополочан праздничными выступлениями
Напрацягу мінулага тыдня навучэнцы Наваполацкага музкаледжа шчодра дарылі новапалачанам свой талент і святочны настрой.
Для наведвальнікаў Тэрытарыяльнагацэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва юныя музыказнаўцы падрыхтавалі мерапрыемства «А снег ідзе», падчас якога прагучалі папулярныя кампазіцыі савецкіх часоў і традыцыйныя калядныя спевы.
А вось маленькіх выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра навучэнцы каледжа парадавалі цэлай шоу-праграмай з вершамі, танцамі, карагодамі і, канешне, сустрэчай з Дзедам Марозам і Снягуркай!
Вялікая канцэртная праграма з дэманстрацыяй лепшых нумароў за год ад вядучых калектываў НДМК чакала ўсіх 28 снежня. А праз два дні вучні Школы практыкі пры ўстанове пабачылі новую пастаноўку ад старшакурснікаў – мюзікл «Ура! Зіма прыйшла! Навагоднія прыгоды Машы і Віці!». Казачныя героі падарылі пачынаючым музыкантам шмат добрых, пазітыўных эмоцый.
Нэлі Радзько