В средней школе №15 открылась выставка юной новополоцкой художницы Виктории Черноус
Напярэдадні Каляд у СШ №15 адкрылася выстава юнай мастачкі Вікторыі Чарнавус «Адчуваючы рытм і колер».
Віка – навучэнка 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І. Ф. Хруцкага. Захапляецца чытаннем, танцамі. Любіць прагулкі, якія, на яе думку, развіваюць назіранне і ўвагу. Марыць аб прафесіі мультыплікатара. Педагогі ДМШ адзначаюць працалюбства і адказнасць Вікторыі. Увасабляючы свае ідэі, дзяўчынка заўсёды пры-слухоўваецца да выкладчыкаў, імкнецца прафесійна падыходзіць да перадачы сюжэтаў. Яе творы напоўнены сэнсам, бачаннем прыгожага.
На выставе ў СШ №15 прадстаўлена 16 работ юнага таленту ў розных тэхніках выяўленчага мастацтва. Гэта – нацюрморты, напісаныя на ўроках Ірыны Башун, кампазіцыі, створаныя на занятках Валянціны Пылінскай, а таксама карціны ў тэхніцы алейнага жывапісу, выкананыя самастойна і на прадмеце па выбары пад кіраўніцтвам Аляксея Плаксіна.
Нэлі Радзько