Юные музыканты из ДШИ №3 г.Новополоцка завоевали награды на международных творческих конкурсах
Навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў №3 заваявалі шмат узнагарод на міжнародных творчых спаборніцтвах па ўсім свеце.
Восем дыпломаў юным музыкантам прынеслі анлайн-фестывалі «Holiday in Paris» (г. Парыж, Францыя) і «Austrian Motives» (г. Вена, Аўстрыя), якія прайшлі пры інфармацыйнай падтрымцы Міністэртва культуры Расіі і Акадэміі мастацтваў Еўрапейскай асацыацыі культуры. На абодвух конкурсах удзельнікі скрыпічна-фартэпіяннага ансамбля «Вясёлыя ноткі», Ульяна Карэйша і Аляксандра Аляксеева сталі лаўрэатамі ІІ ступені, а Дыяна Шэлехава – І-й.
Лісты падзякі ад арганізатараў атрымалі педагогі: Вольга Калбачова, Алла Шальман, Эрнэса Волкава.
Свой высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства «Вясёлыя ноткі», Ульяна і Дыяна пацвердзілі на Міжнародным конкурсе-фестывале «Натхненне» ў Санкт-Пецярбурзе, дзе поўнасцю паўтарылі вынікі французкага і аўстрыйскага спаборніцтваў.
Адзіным адрозненнем ад унікальнага выпадку стала другое месца пачынаючай скрыпачкі Амеліі Гуско, якая таксама выступіла ў культурнай сталіцы Расійскай Федэрацыі.
Тым часам у горадзе Севастопасль прайшоў конкурс «Серпантын мастацтваў», дзе паспяхова выступіў навучэнец ДШМ №3 Раман Дасюк. Вучань Вольгі Попел стаў лаўрэатам ІІ ступені з кампазіцыяй Міхаіла Глінкі «Жаўрук». А вучаніца Эрнэсы Волкавай, пачынаючая піяністка Аляксандра Аляксеева, на ІІІ Міжнародным музыкальным конкурсе «Карэлія – велічны край» (г. Петразаводск) стала трэцяй.
Нэлі Радзько
фота Віктара Арлова