Совсем скоро пройдут зональные этапы областного конкурса «Песни юности наших отцов – 2023». Кто представит на нем Новополоцк?
У панядзелак, 30 студзеня, у Цэнтры культуры г. Наваполацка прайшоў гарадскі этап абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў».
Удзел у адборы прынялі спецыялісты ЦК, ААТ «Нафтан», навучэнцы музычнага каледжа, СШ №12, студэнты Полацкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасініі Полацкай, працоўная моладзь з філіяла Наваполацкай ТЭЦ і завода «Палімір». Усяго дванаццаць вакалістаў і творчых калектываў. Праграма іх выступленняў уключала абавязковае выкананне двух музычных хітоў савецкай і замежнай эстрады: грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці на тэму «Песні душы маёй» і шлягера 70-90-х гадоў.
Ацэньвала канкурсантаў экспертнае журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Ганны Аўсюк, намеснік дырэктара Цэнтра культуры Ілоны Марозавай, хормайстра, кіраўніка народнага камернага жаночага хора ЦК Ірыны Фінагеевай, педагога ДШМ №1 Святланы Тофаравай, выкладчыка наваполацкага музкаледжа Аляксея Лубчонка, які і ўзначаліў судзейскую калегію.
Найбольшага поспеху сярод вакалістаў дасягнула салістка ЦК Ганна Скрыпко – яна стала пераможцай.
Другое месца заваяваў студэнт ПДУ Вячаслаў Кураш.
Трэцяе – навучэнка музкаледжа Юлія Філімонава. Народнай вакальнай групе «Вясна» ЦК пад кіраўніцтвам Надзеі Зданоўскай, журы ўручыла дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Ансамблі», а выхаванку народнай шоу-групы «МІХ» цэнтра Вікторыю Мікуленка – адзначыла ўзнагародай «Адкрыццё года».
У хуткім часе прызёры адправяцца на занальныя этапы, што пройдуць 17 лютага ў Верхнядзвінску і Шуміліна. Там журы вызначыць і тых, хто прадставіць Віцебшчыну на ХХІІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Адстойваць гонар Наваполацка на ім будзе саліст ўзорнага ансамбля песні і танца «Прыдзвінскія россыпы» Цэнтра культуры Яраслаў Еўтушэўскі.
Фіналісты «Песен юнацтва нашых бацькоў» па традыцыі сустрэнуцца ў г. Оршы ў сакавіку бягучага года.
Нэлі Радзько