В Детской художественной школе им. И.Ф. Хруцкого прошло «Посвящение в художники»
Папаўненне. У Дзіцячай мастацкай школе імя І.Ф. Хруцкага адбылося «Прысвячэнне ў мастакі».
Традыцыйны рытуал трымалі 68 першакласнікаў.
Сёлета хлопцам і дзяўчатам было неабходна творча прадставіць сябе і прайсці выпрабаванні на кемлівасць, увагу, фантазію. Дзеці збіралі мазаікі з нацюрмортамі Івана Хруцкага, шукалі ў кляксах цікавыя вобразы, паказвалі веды ў галіне мастацтва, а напрыканцы свята далі клятву мастакоў і пакінулі свае аўтографы на стэндзе.
Нэлі Радзько