Пейзажи трех знаменитых новополоцких художников Георгия Танковича, Евгения Пономаренко и Ивана Иванова экспонируются в Центре ремесел и традиционной культуры
Да 3 сакавіка ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры працуе выстава мэтраў наваполацкага выяўленчага мастацтва, членаў Беларускага саюза мастакоў Георгія Танковіча, Яўгена Панамарэнкі, Івана Іванова «Родныя фарбы Віцебшчыны».
Галоўная гераіня карцін – прырода. Яна ж – крыніца натхнення для аўтараў экспазіцыі. Раскідзістыя дрэвы, пакасіўшыяся хаткі, звілістая рака, нябёсы і бязмежны далягляд на алейных палотнах Іванова ахопліваюць ўвагу гледача, настройваюць на рэфлексію па вясковаму жыццю. Моцнымі асновамі сусвету на акварэльных пейзажах Танковіча выступаюць паветра і вада.
Далікатнай прапрацоўкай дэталяў здзіўляюць карціны Панамарэнка. Калыханне траў ля возера напісана так праўдзіва, што здаецца, водар ад летняй квецені разыходзіцца па зале, а птушкі вось-вось ператворацца ў сапраўдных і паляцяць.
Нэлі Радзько