Лучшего знатока истории города выберут в Новополоцке
У гарадскім музеі стартаваў інтэлектуальна-пазнавальны турнір «Бераг левы, бераг правы», прымеркаваны да 65-годдзя Наваполацка.
У першай гульні сезона, якая прайшла 2 сакавіка, сустрэліся чатыры каманды з сярэдніх школ №7, 11, 15 і музычнага каледжа. Праграма ўключала пытанні на веданне музейнай экспазіцыі, гісторыі Першай і Другой сусветных войн. Вызначыць той ці іншы населены пункт Беларусі навучэнцам прапанавалася з дапамогай азбукі Морзэ, а краявіды роднага горада – па старых фотаздымках.
Найбольшую колькасць балаў – 24 – набралі «Няўлоўныя» з СШ №11. Другі этап 1/8 фінала прайшоў 10 сакавіка. За перамогу змагаліся вучні СШ №1, 4, 8. Усе выдатна паказалі сябе, але поспех быў на баку «Сталёвай зоркі» з СШ №1.
За званне пераможцы 16 каманд будуць спаборнічаць напрацягу вясны. Напрыканцы турніру выберуць лепшага знаўца гісторыі нашага горада.
Нэлі Радзько