Погода в Новополоцке

30 Апреля 2025

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Маканые свечи: в Центре ремесел реконструировали стародавний процесс изготовления свечей из пчелиного воска

Аматарскі клуб гістарычнай рэканструкцыі «Чорны Война» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры праславіўся на сталічным тэлебачанні. Рэдактараў папулярнай перадачы на БТ-1 «Маршрут построен» зацікавіў старадаўні спосаб вырабу свечак – «маканне». Гэты чароўны працэс удзельнікі калектыву з радасцю прадэманстравалі і карэспандэнтам «НС».

Спачатку кіраўнік клуба Яраслаў Усовіч растапіў на вогнішчы натуральны пчаліны воск ў глыбокім кацялку. Потым узяў баваўняна-папяровы шнур і пачаў павольна апускаць у расплаўленую вадкасць. Трымаў тры секунды. Даставаў, даваў пару хвілін астыць і паўтараў свае дзеянні некалькі разоў. Так, пласт за пластам, тонкі кнот набіраў аб’ём. «Можна рабіць адразу некалькі свечак, – удакладняе Яраслаў. – Для гэтага трэба ўзяць палачку і прывязаць на яе ніткі. Макаць адразу ўсе. Гатовы выраб неабходна абавязкова зафіксаваць у падсвечніку. У запаленым стане ён напаўняе пакой цёплым мяккім святлом і прыемным водарам пчалінага мёду».

изображение_viber_2023-08-25_14-58-48-008

Апошнія 10 гадоў «Чорны Война» плённа працуе над рэканструкцыяй прадметаў побыту гараджан, якія жылі на нашай тэрыторыі ў перыяд з 1380 па 1400 гады. Кабінет калектыву, што размясціўся на першым паверсе цэнтра, уражвае сваім аўтэнтычным багаццем. Тут можна пабачыць не толькі каваныя даспехі і самаручна шытыя касцюмы на манер моды канца ХІV стагоддзя, але і драўляную мэблю: лаўкі, стол, куфар. Ёсць старадаўняя гліняная печ, трынога для патэльні, пляцёныя лазовай лентай саламяныя скрыні, кошыкі. Асаблівы гонар калектыву – гліняны посуд, зроблены і аздоблены згодна сярэднявечнай традыцыі. Вытворчасць маканых свечак – яшчэ адзін элемент побытавай культуры нашых продкаў, які ўзнавілі ўдзельнікі клуба. У бліжэйшы час яны нават плануюць арганізаваць майстар-клас для шырокай публікі па гэтаму цікаваму напрамку дзейнасці.

изображение_viber_2023-08-25_14-58-15-046

Крышку гісторыі:

Першыя рукапісныя згадкі аб вытворчасці свечак датуюцца прыблізна ІІІ тысячагоддзем да н.э. У Егіпце іх рабілі з высушанага трыснёга. Для насычэння бралі топлены тлушч качак ці хатніх жывёл. У Кітаі кнот, плецены з палосак рысавай паперы, абгортвалі мяшанкай перамалотых маслянічных траў. У Індыі іх рабілі на аснове фіялетавага алею пладоў карыцы. Верагодней за ўсё, менавіта ў гэтай краіне з’явіліся каляровыя і араматызаваныя свечкі. Толькі ў ХV стагоддзі для іх вырабу сталі масава выкарыстоўваць пчаліны воск. Бытавала тры спосабы: катанне, маканне, лепка.

Нэлі Радзько

 

Август 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июл   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Новополоцкая городская и районная инспекция призывает отказаться от пластиковых украшений при благоустройстве мест погребения
Просмотры: 4130
В Новополоцке на площади Строителей состоялось торжественное мероприятие, посвященное призыву в армию
Просмотры: 3424
24 апреля в Новополоцке приостановят движение трамваев в промзону
Просмотры: 2530
Какие мероприятия пройдут в Новополоцке на Праздник труда? Смотрите афишу
Просмотры: 2115
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE