Старинным и современным ремеслам научат в Центре ремесел и традиционной культуры Новополоцка
Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполоцка запрашае ўсіх жадаючых цікава бавіць час і пазнаёміцца з лепшымі набыткамі беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Заняткі тут праводзяцца на платнай аснове па наступных напрамках:
Разавыя майстар-класы для насельніцтва:
- лапікавае шыццё (ад 16 гадоў)
- абрадавая лялька (ад 10 гадоў)
- выцінанка (ад 10 гадоў)
- набіванне па тканіне (з малодшага школьнага ўзросту)
- мастацкі роспіс (ад 10 гадоў)
- саломапляценне (ад 10 гадоў)
- пляценне на бёрда/дошчачках (ад 10 гадоў)
- ручная лепка з гліны (з малодшага школьнага ўзросту)
- вышыўка (ад 10 гадоў)
Набор у народныя калектывы. Навучанне бясплатнае!
– Аматараў беларускага фальклора, абрадаў, народных касцюмаў з радасцю прымуць у сям’ю клуба архаічных спеваў «Княжыч»;
– Для тых хто цікавіцца беларускім лялечным тэатрам, вырабам лялек працуе тэатр лялек «КапялюШ»;
– Зацікаўленых традыцыйнымі рамёствамі шчыра вітае клуб майстроў «Прамень»;
– Фанатаў фота i відэа для стварэння сумесных праектаў чакае студыя візуальнай творчасці «Нэкст».
Групавыя майстар-класы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (да 15 чалавек):
- мяккая цацка
- саломапляценне
- лепка з гліны
- абрадавая лялька
- набойка
Індывідуальныя майстар-класы для насельніцтва ад 16 гадоў:
- лапікавае шыццё
- выцінанка
- набіванне па тканіне
- ганчарнае мастацтва
- мастацкі роспіс
- саломапляценне
- пляценне на бёрда/дошчачках
- ручная лепка з гліны
- вышыўка
Навінка! «Чаяванне ў беларускай хатке». Тут можна адзначыць важную для вас падзею ў антуражы вясковага быту. Будзе цікава сем’ям з дзецьмі, аматарам фальклору і эфектных фотаздымкаў.
Удакладніць інфармацыю і запісацца на зацікавіўшую вас паслугу можна па тэлефоне 50-32-82. Адрас: г.Наваполоцк, вуліца Паркавая,1.
Нэлі Радзько
фотоа с архіва «НС»