Народный инструментальный ансамбль Новополоцкого музколледжа «Своя игра» дал сольный концерт на сцене Дворца культуры им. К.Маркса в Электростали
Брэндавы калектыў музкаледжа – народны інструментальны ансамбль «Свая ігра» даў сольны канцэрт на сцэне Палаца культуры імя К. Маркса ў г. Электрасталь.
Расійскай публіцы нашы віртуозы прадставілі праграму знакамітых класічных і сучасных твораў у аўтарскай апрацоўцы кіраўніка гурта, беларускага кампазітара Леаніда Маліноўскага. Гледачы былі ў захапленні. Некалькі разоў выклікалі музыкаў на «Біс!» – Візіт стаў магчымым дзякуючы пагадненню аб супрацоўніцтве, якое наша ўстанова ў мінулым годзе падпісала з Маскоўскім абласным базавым музычным каледжам імя А. М. Скрабіна. Сустрэча атрымалася насычанай і прадуктыўнай. Мы пазнаёміліся з гісторыяй, дасягненнямі і метадычнай базай
калег, абмеркавалі план мерапрыемстваў на бягучы год. Мяркуем арганізаваць ў маі фестывальны тыдзень з запрашэннем сяброў з сумежнай краіны, – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла дырэктар НДМК Наталля Молісава.
Нэлі Радзько